Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг
Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг | |
---|---|
ням.: Johann Wilhelm von Fürstenberg | |
Нараджэнне |
каля 1500[1] |
Смерць |
магчыма 1568[2] |
Род | Фюрстэнбергі[d] |
Веравызнанне | каталіцтва |
Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг (ням.: Johann Wilhelm von Fürstenberg, 1500, Нехайм — не раней 1568, Яраслаўль) — перадапошні ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі і кіраўнік Лівонскай канфедэрацыі (чэрвень 1557 — верасень 1559 г.).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вільгельм фон Фюрстэнберг нарадзіўся ў сям’і нехаймскага служачага Вільгельма і Сафіі фон Віттэн. Ва ўзросце каля 14-16 гадоў быў адпраўлены на выхаванне ў Тэўтонскі ордэн, што было шырока прынята для малодшых сыноў дваран Вестфаліі. У 1523 годзе Вільгельм стаў чашнікам у крэпасці Ашераден. У 1535—1554 гадах быў комтурам Дынабурга, дзе яму прыходзілася часта ўладжваць прыгранічныя канфлікты з суседнім Вялікім княствам Літоўскім. У 1554—1557 гадах быў комтурам Феліна. У 1556 годзе заняў пасаду намесніка ландмайстара Генрыха фон Галена. Рэальная ўлада ўжо тады знаходзілася ў руках Фюрстэнберга ў сувязі са старасцю Галена.
Палітыка Фюрстэнберга была накіравана на атрыманне незалежнасці ордэна, ўзраслі дыпламатычныя кантакты з Даніяй і Швецыяй. Калі ў 1556 годзе з’явілася пагроза пераўтварэння арцыбіскупства Рыжскага ў свецкую дзяржаву, Вільгельм прыбыў у Рыгу з войскам і ўзяў біскупа ў палон. Аднак, пад ціскам з боку Вялікага княства Літоўскага ён быў вымушаны адступіць. Акрамя таго, загад пакінуць Рыгу паступіў у 1557 годзе і ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда I.
20 мая 1557 года Вільгельм фон Фюрстенберг стаў пераемнікам памерлага Галена на пасадзе ландмайстара, а 14 верасня таго ж года заключыў саюз з польскім каралём і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам. У адказ на гэта рускі цар Іван IV Грозны ў студзені 1558 года пачаў вайну з ордэнам. Армія ордэна была слабой. Пошукі Фюрстенберг дапамогі ў Швецыі, Даніі, Свяшчэннай Рымскай імперыі, а пазней і ў Літве апынуліся марнымі. Рускія войскі ўзялі Нарву і Дорпат.
Намеснікам Вільгельма фон Фюрстэнберга быў Готхард Кетлер, таксама выхадзец з Вестфаліі. Фільгельм працягваў спадзявацца на дапамогу Швецыі і Даніі, Кетлер жа выказваўся за супрацоўніцтва з Жыгімонтам II. Фюрстенберг пацярпеў крах, тады як Кетлеру атрымалася часова стабілізаваць ваенную сітуацыю — з гэтага часу вядучая роля ў палітыцы ордэна перайшла да яго. Праз тэрытарыяльныя саступкі і пераход ордэна пад пратэктарат атрымалася заключыць саюз з Жыгімонтам II, а таксама са Швецыяй. Як следства, Фюрстенберг на ландтаге ў Вендене быў вымушаны адрачыся ад пасады на карысць Кетлера. Аднак Вільгельм захаваў ключавыя пасады ў ордэне. У красавіку 1560 года ён зноў стаў кіраўніком вялікага комтурства Феліні, які быў моцнай і важнай крэпасцю.
У тым жа годзе рускія войскі аблажылі Фелін. Вільгельму фон Фюрстенберг 2 тыдні ўдавалася трымаць абарону, але мяцеж і здрада наймітаў вымусілі яго здаць крэпасць, у жніўні 1560 года ён быў узяты ў палон. 5 сакавіка 1562 года тэрыторыі ордэна былі секулярызаваныя і створана Герцагства Курляндыі і Семігаліі на чале з Кетлерам, залежнае ад Вялікага княства Літоўскага. Вільгельм быў дасланы ў рускі горад Любім. Дыпламатычныя намаганні Тэўтонскага ордэна вызваліць яго з палону ні да чаго не прывялі. Апошнім паведамленнем пра яго стала прашэнне ордэна аб яго вызваленні ад 2 студзеня 1568 года.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119678837 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в EEVA — 2002. Праверана 4 сакавіка 2021.